Літаратура. 1. Методыка выкладання беларускай літаратуры : вучэб дапам

1. Методыка выкладання беларускай літаратуры : вучэб дапам. / Л.В. Асташонак, Г.С. Гарадко, Г.М. Ішчанка [і інш.]; пад рэд. В.Я. Ляшук). – Мінск: ТАА “Асар”, 2002

2. Руцкая, А.В. Методыка выкладання беларускай літаратуры: вучэб дапам. / А.В. Руцкая, М.В. Грынько. – Мінск: Изд-во Гревцова, 2010

11. 3. Развіццё маўлення лагічнага тыпу

Пры вывучэнні беларускай літаратуры вучні не толькі “павінны авалодаць не толькі пэўнымі ведамі, але і разнастайнымі ўменнямі, якія ўласцівы культурнаму, удумліваму чытачу, здольнаму паўнацэнна ўспрыняць мастацкае слова, самастойна ацаніць ідэйна-эстэтычныя вартасці літаратурнага твора. У працэсе авалодання такімі ўменнямі надзвычай важная роля належыць урокам развіцця мовы так званага лагічнага тыпу” [1, с. 322], на якіх вучні авалодваюць уменнямі па складанні планаў, тэзісаў, канспектаў, падрыхтоўцы рэфератаў, дакладаў па адной і некалькіх крыніцах. Гэтыя ўменні неабходны не толькі для паўнацэннага ўспрымання літаратуры, яны вучаць правільна карыстацца кнігай, дапамагаюць у самавыяўленні асобы, у фарміраванні яе лепшых якасцей” [1, с. 323].

План – вылучэнне ў мастацкім творы, літаратуразнаўчым артыкуле асноўных частак. У ім выяўляецца паслядоўнасць развіцця аўтарскай думкі, чаргаванне ў творы пачуццяў, карцін, настрояў. План выкарыстоўваецца ў асноўным на арыентацыйных занятках з мэтай дапамагчы школьнікам запомніць твор, выявіць яго кампазіцыйную будову, больш дакладна пераказаць твор. План можа быць простым (1) Знаходка лесніком параненага ваўком ласяняці. 2) Ласяня ў хаце лесніка, клопат пра яго лесніковай сям’і. 3) Сяброўства Губатага з дзецьмі і свойскімі жывёламі, першая няўдалая спроба гаспадара адпусціць яго на волю. 4) Зімоўка ў хляве, другая канчатковая адпраўка ў лес. 5) Звычка лася не баяцца людзей і расплата за гэта жыццём. (Г. Далідовтч “Губаты”), складаным, цытатным (1) “Справа ішла больш чым пра хлеб. Справа ішла пра свабоду”. 2) “– На той бераг, калі ласка, – сказала жанчына”. 3) “Паром немінуча знясе. Пачакайце да раніцы”. 4) “– Мы не маглі патануць, – упэўнена сказала яна. – … Мы неслі жыццё”. 5) “капітан Пора-Леановіч, вы нягоднік”. 6) “Вы сваёй мужнасцю далі мужнасці і мне… Дай Бог, каб мае ўнукі ніколі не варагавалі з вашымі” (У. Караткевіч “Паром на бурнай рацэ”).

Тэзісы – палажэнні, якія сцісла перадаюць асноўныя думкі лекцыі, даклада, артыкула. Гэты прыём выкарыстоўваецца пры праверцы глыбіні засваення і асэнсавання новага матэрыялу, а таксама мае мэтай дапамагчы засвоіць вучнямі зместу лекцыі настаўніка, крытычнага артыкула, артыкула падручніка і інш. Тэзісы звычайна складаюцца ў выглядзе табліцы:

План Тэзіс

Канспект — кароткі або падрабязны перапрацаваны аўтарам пісьмовы выклад зместу крыніцы. Трэба адзначыць, што напісанне аб’ёмнага і падрабязнага канспекту патрабуе здольнасці да творчай дзейнасці. У падрабязным канспекце даводзіцца рабіць адпаведныя тлумачэнні, прыводзіць прыклады, складаць план і сцісла адказваць на пытанні плана словамі з тэксту.

У мэтах навучання канспектаванню можна рабіць запісы па наступнай схеме:

План Тэзіс Аргументы

Рэферат — слова лацінскага паходжання, даслоўна перакладаецца як ‘напісанне паведамлення або публічнага даклада’. Часцей за ўсё гэтае слова ўжываецца для азначэння паслядоўнага, пераканаўчага і кароткага выкладу зместу або вылучэння сутнасці пэўнага пытання або тэмы навукова-практычнага характару.

Пачынаць працу над рэфератам мэтазгодна з літаратуразнаўчага артыкула (артыкулаў): напачатку прачытаць яго, потым скласці план, “разгарнуць” план у тэзісы, знайсці ў тэксце аўтарскія аргументы для пацвярджэння тэзісаў і, нарэшце, аформіць рэферат.

Пад дакладам разумеецца не проста выклад зместу той ці іншай крыніцы (крыніц), але і яе ацэнка, выяўленне сваёй пазіцыі: згода з тэзісамі ці аспрэчванне тэзісаў, выказаных у навуковым артыкуле, па якім пішацца даклад; крытычнае стаўленне да аргументаў, якія выкарыстаны аўтарам (“Сродкi мастацкай псiхалагiзацыi ў прозе Васiля Быкава”, “Праблема вiны i пакаяння ў творах Васiля Быкава i Генрыха Бёля”, “«Родныя дзецi» Нiла Гiлевiча як узор сучаснага паэтычнага эпасу”).

Такім чынам, у адрозненне ад рэферата, у дакладзе абавязкова павінна прысутнічаць ацэнка думак, меркаванняў, выказаных аўтарамі артыкулаў, можна згаджацца ці дыскутаваць з аўтарамі, прыводзіць свае аргументы і контраргументы.

þ Падчас працы над рэфератам і дакладам можна выкарыстоўваць наступную табліцу:

План Тэзісы Аргументы
1 крыніца 2 крыніца

Мы ўжо згадвалі пра тое, што рэферат — гэта скарочаны пераказ зместу першаснага дакумента (дакументаў) або яго часткі з асноўнымі фактычнымі звесткамі і высновамі. Аднак рэферат — гэты не толькі кароткі, паслядоўны выклад зместу кнігі (або яе раздзела), часопіснага або газетнага артыкула. Рэфератам называецца таксама кароткая перадача зместу неапублікаванай працы. У рэфераце паказваюцца шляхі і метады даследавання пытання, падаюцца вывады аўтара. Аб’ектам рэферыравання з’яўляецца толькі навуковая або даследчая літаратура.

Сучасныя патрабаванні да рэферата — дакладнасць і аб’ектыўнасць у перадачы інфармацыі, паўната адлюстравання асноўных элементаў зместу, даступнасць успрымання тэксту рэферата як па змесце, так і па форме.

У арганізацыйным плане напісанне рэферата — працэс, размеркаваны ў часе па этапах. Усе этапы працы могуць быць аб’яднаны ў тры асноўныя: падрыхтоўчы, этап напісання, заключны этап — рэдагаванне.

Падрыхтоўчы этап уключае ў сябе пошук літаратуры па вызначанай тэме з выкарыстаннем розных бібліяграфічных крыніц; выбар літаратуры ў пэўнай бібліятэцы; вызначэнне кола даведачных дапаможнікаў для наступнай працы па тэме.

Галоўнае, што павінен паказаць аўтар, — гэта ўменне працаваць з літаратурай, пачынаючы ад яе пошуку і заканчваючы афармленнем “Бібліяграфічнага спісу”. Калі Вы ўзялі толькі адну кнігу, перапісалі з яе некалькі старонак, нават не спаслаўшыся пры гэтым на аўтара, то падобную работу рэфератам назваць нельга.

Вы прарабілі вялікую працу: пошук літаратуры па тэме рэферата, вывучэнне пытання па розных крыніцах, напісанне цытат, планаў, тэзісаў, канспектаў. Словам, сабраны вялікі матэрыял. Але гэта толькі матэрыял.

Задача другога этапа — сістэматызацыя, перапрацоўка назапашанай інфарамацыі і, нарэшце, напісанне рэферата. У прадуктыўнай (творчай) перапрацоўцы галоўная ўвага надаецца навізне зместу, аналізу яго навуковай значнасці з улікам наяўных дасягненняў у вызначанай галіне ведаў.

З пункта гледжання логікі, рэферат можа быць індуктыўнага, дэдуктыўнага або традуктыўнага характару. Пры індуктыўнай пабудове рэферата спачатку ідуць факты, затым — высновы, а пасля абагульнення высноў — фармулёўка тэзіса. Пры дэдуктыўнай пабудове наадварот: спачатку тэзіс, потым — факты, якія яго пацвярджаюць, а затым — высновы.

Пры перадачы зместу грамадска-палітычнага ці публіцыстычнага матэрыялу асабліва часта выкарыстоўваецца традуктыўная паслядоўнасць, якая будуецца на аснове супастаўлення суадносных па змесце паняццяў: мінулае — сучаснасць — будучыня; з’явы — сутнасць; простае — складанае; падабенствы — тоеснасці; адрозненні — супрацьлегласці; аб’ектыўнае — суб’ектыўнае.

У залежнасці ад тэмы рэферат можа быць па адной або некалькіх крыніцах, прысвечаны пытанням гісторыі (“Творчая бiяграфiя Рыгора Барадулiна”) і тэорыі (“Жанр навелы ў беларускай прозе пачатку ХХІ стагоддзя”) літаратуры.

Рэферат, як і любая навуковая работа, складаецца з тытульныага ліста, зместу (з пазначэннем нумароў старонак, з якіх пачынаецца кожны раздзел рэферата); уступ; асноўная частка; заключэнне; бібліяграфічны спіс.

Ва “Уступе” тлумачыцца

— чаму выбрана тэма, чым яна важная, актуальная, якую культурную або навуковую значнасць уяўляе; вызначаюцца мэта, задачы, аб’ект і прадмет даследавання;

— якая літаратура выкарыстана (“Матэрыялам для напісання рэферата паслужылі …”)

— з чаго складаецца рэферат (“Ва “Уступе” вызначана мэта рэферата…”; “Раздзел І прысвечаны…”; “У ІІ раздзеле…”; “У “Заключэнні” сфармуляваныя асноўныя вывады…”).

“Асноўная частка” рэферата складаецца з некалькіх раздзелаў, у кожным з якіх разглядаецца пэўны аспект асноўнай тэмы. Сцвярджэнні падмацоўваюцца доказамі з літаратуры, калі яны запазычаны ў аўтара выкарыстанай літаратуры — то афармляюцца як цытата. У канцы кожнага раздзела “Асноўнай часткі” абавязкова фармулюецца выснова (“Такім чынам...”; “Можна зрабіць вывад, што…”).

У “Заключэнні” (вельмі каротка) фармулююцца агульныя высновы па асноўнай тэме, перспектывы развіцця даследавання.

“Бібліяграфічны спіс” складаецца ў алфавітным парадку ў канцы рэферата па вызначаных правілах.


Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

80 + = 88